A/B тэсты

Дзве старонкі, адзін адрас

Падзяліце трафік паміж двума landee і глядзіце, у якога часцей націскаюць мэту.

  • Наведвальнікаў дзеліць выпадак — палова на кожны
  • Перамогу вызначаеце вы: клік па канкрэтнай спасылцы
  • Вынік раскладзены па прыладзе, краіне і крыніцы

Пакуль нічыя. Кожнаму варыянту трэба яшчэ 300 візітаў, каб рознасці можна было верыць.

A/B тэсты
Адзін landee супраць іншага на агульным адрасе. Пераможца — той, у каго часцей клікаюць абраную мэту.
Стварыць тэст
Варонкі + A/B тэсты

Што з чым можна сутыкнуць

Варонка паказвае, дзе адпадаюць. Тэст паказвае, які шлях лепшы. Вось усе спалучэнні, якія сістэма дазваляе, і калі браць якое.

A
супраць
B

Старонка супраць старонкі

Які выгляд і тэкст працуюць лепш.

Калі мяняецца адзін экран: загаловак, подпіс кнопкі, парадак блокаў.

A
супраць
B

Старонка супраць варонкі

Ці вартая варонка лішніх крокаў.

Мэта адна і тая ж кнопка: на старонцы ў A і на апошнім кроку ў B.

A
супраць
B

Варонка супраць варонкі

Якая будова шляху лепшая.

Тры крокі супраць пяці, іншы парадак экранаў, іншы першы крок.

галіна A
галіна B

Размеркаванне ўнутры варонкі

Які экран пасярэдзіне шляху лепшы.

Танней за тэст: другога сайта не трэба, мяняецца роўна адзін крок.

з тэлефона
астатнія

Правіла па ўмове — не тэст

Каму што паказаць.

З тэлефона адно, з інстаграма іншае. Аўдыторыі розныя па пабудове, дык галіны між сабой не параўноўваюць.

Каб лікам можна было верыць

  • Пакуль у найменшай галіне менш за сотню візітаў, пераможцу не называюць — на экране стаіць, колькі яшчэ не хапае.
  • Варыянт не мяняюць пасярод тэсту: палова даных будзе пра адно, палова пра іншае.
  • Адна рознасць за раз. Тэст і размеркаванне ўнутры яго адначасова — і ўжо не сказаць, што спрацавала.
  • Калі варонкі розныя, вы мераеце звязку «старонка + шлях» цалкам, а не саму старонку.